Среда, 15 Май 2024, 22:49
 
Начало Регистрация Вход
Вы вошли как "Гость"
Меню сайта
Разделы новостей
Hard [351]
Новости сайта [2]
Игры [8]
Разное [48]
Новости РБ [2]
Софт [58]
Кино [42]
Музыка [26]
мобильные новости [2]
Web-дизайн [2]
Авто [0]
Архитектура [0]
Гаджеты [0]
Арт и дизайн [0]
Новости сайта
» 2006 » Июнь » 1 » Дзень нашай салiдарнасцi
Дзень нашай салiдарнасцi

Шаноўныя сябры!
16 лiпеня 2006 году ў Беларусі пройдзе традыцыйны Дзень салідарнасьці. 16 чысла кожнага месяцу сотні тысяч беларусаў і сяброў нашай краіны ва ўсім сьвеце а 20.00 запальваюць у сваіх вокнах сьвечкі Свабоды, ладзяць вулічныя акцыі салідарнасьці, павязваюць джынсавыя й бел-чырвона-белыя стужкі на сваёй вопратцы, удзельнічаюць у флэш-мобах і інтэрнэт-акцыях. У храмах ва ўсім сьвеце адбываюцца набажэнствы за беларускіх палітвязьняў, сем'і зьніклых, за ўсіх, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі. Салідарнасьць зь Беларусьсю праяўляюць ня толькі простыя грамадзяне, але й кіраўнікі парлямэнтаў і ўрадаў, прэзыдэнты многіх краін.

На жаль, з усіх краін-суседак, толькі кіраўніцтва Расеі прызнала сфальсыфікаваныя беларускія прэзыдэнцкія выбары й па-ранейшаму аказвае ўсялякую падтрымку дыктатару Лукашэнку. Як вядома, у ліпені плянуецца правядзеньне ў Санкт-Пецярбургу саміту G-8 - саміту разьвітых дэмакратычных краін сьвету. Напярэдадні гэтай падзеі кіраўніцтва Расейскай Фэдэрацыі для паляпшэньня міжнароднага іміджу Расеі наняло адно зь вядучых сусьветных PR-агенцтваў. Мы прапануем расейскаму кіраўніцтву шэраг простых і даступных крокаў, якія дазволяць зьмяніць вобраз Расеі як дэмакратычнай краіны ў лепшы бок. У вашых сілах патрабаваць ад Лукашэнкі спыніць рэпрэсіі супраць палітычных апанэнтаў і грамадзянскай супольнасьці, стварыць незалежную міжнародную камісію па расьсьледаваньні справаў зьніклых лідэраў апазыцыі Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага і журналіста ОРТ Зьміцера Завадзкага, спыніць крымінальныя справы супраць апазыцыі й вызваліць усіх палітвязьняў:

Астрэйка Мікалай, сябра грамадзянскай ініцыятывы па назіраньні за выбарамі
Аўтуховіч Мікалай, лідэр прадпрымальніцкага руху
Браніцкая Эніра, сябра грамадзянскай ініцыятывы па назіраньні за выбарамі
Драньчук Цімафей, сябар грамадзянскай ініцыятывы па назіраньні за выбарамі
Зубро Зьміцер, моладзевы актывіст
Казакоў Аляксандар, моладзевы актывіст Клімаў Андрэй, дэпутат Вярхоўнага Савету 13 скліканьня
Казулін Аляксандар, экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі
Ляшкевіч Сяргей, актывіст штабу экс-кандыдата ў прэзыдэнты А.Мілінкевіча
Нібійка Дзяніс, сябра грамадзянскай ініцыятывы па назіраньні за выбарамі
Радзівіл Юры, актывіст штабу экс-кандыдата ў прэзыдэнты А.Казуліна
Разумаў Мікалай, актывіст прафсаюзнага руху
Сасім Мікіта, моладзевы лідэр
Севярынец Павал, моладзевы лідэр
Скрабец Сяргей, дэпутат Палаты прадстаўнікоў 2 скліканьня
Статкевіч Мікалай, лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада"
Фінькевіч Артур, моладзевы лідэр
Шалайка Аляксандар, сябра грамадзянскай ініцыятывы па назіраньні за выбарамі

Расея ня можа прымаць і ўзначальваць саміт разьвітых дэмакратычных краін сьвету, адначасова аказваючы дапамогу апошняму дыктатару Эўропы.

Мы заклікаем беларусаў прыйсьці 16 чэрвеня а 20.00 да амбасады Расейскай Фэдэрацыі ў Менску (вул. Старавіленская,48) з запаленымі сьвечкамі.

Мы заклікаем беларусаў за мяжой і сяброў нашай краіны прыйсьці ў гэты дзень да амбасадаў і прадстаўніцтваў РФ у гарадох сьвету.

Разам патрабуем спыніць падтрымку апошняй дыктатуры Эўропы!

За вашу і нашу свабоду!

Категория: Новости РБ | Просмотров: 1231 | Добавил: WOLVERINE | Дата:
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Календарь новостей
«  Июнь 2006  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930
Форма входа
Друзья сайта
Статистика
Онлайн всего: 2
Гостей: 2
Пользователей: 0